У Віцебску адбудзецца сустрэча з Уладзімірам Някляевым

У віцебскім “Еўрапейскім клубе” (вуліца 1-я Сенненская, д. 5) 23 ліпеня адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім паэтам Уладзімірам Някляевым. Пачатак у 18.30.
Уладзімір Някляеў найбольш вядомы чытачам як аўтар паэмаў “Паланэз” і “Ложак для пчалы”, скандальнага раману “Лабух”, бліскучага “папулярнага біяграфічнага нарыса” пра Янку Купалу і Якуба Коласа, адной з найцікавейшых кніг сучаснай беларускай паэзіі “Так”. У.Някляеў стаў лаўрэатам першай прэміі I Міжнароднага фестывалю славянскай паэзіі "Спяваючыя пісьмёны", які прайшоў 6-10 чэрвеня ў Цверы (Расія).
Тэлефоны для даведак: 27-23-39, мабільны 8-029-711-08-98.

Меткі:

Чытайце яшчэ