Каранацыя абраза Маці Божай Браслаўскай Валадарка Азёраў пройдзе на караблі

Урачыстая цырымонія каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай Валадарка Азёраў, якая пройдзе ў Браславе 22 жніўня, будзе здзяйсняцца на адмысловым караблі, стылізаваным пад яхту.
Як распавёў “Народным навінам Віцебска” пробашч браслаўскага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ксёндз Лешэк Вітвіцкі, каранацыя будзе праходзіць на вуліцы каля храма, бо ён не здолее змясціць вялікую колькасць удзельнікаў свята і паломнікаў. Яхту размесцяць каля алтара на вуліцы. Чакаецца, што на каранацыю прыедуць больш за 30 каталіцкіх іерархаў з розных краін свету – Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, Італіі, Славакіі, ЗША, Англіі. Цырымонію каранацыі здзейсніць кардынал Ёахім Майснер, мітрапаліт Кёльнскі. У праграме запланаваны таксама фестывалі латышскай, літоўскай, украінскай і польскай культур.
Абраз Маці Божай Браслаўскай стане першай каранавай іконай у Віцебскай вобласці і сёмай – у Беларусі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ