У сутарэннях сабора ў Глыбокім знайшлі парэшткі людзей

У падвале кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Глыбокім напрыканцы мінулага тыдня знайшлі парэшткі больш 20 чалавек. Мяркуецца, што яны загінулі гвалтоўнай смерцю. На чалавечыя парэшткі натыкнуліся валанцёры аб’яднання моладзі Беларускай праваслаўнай царквы, якія падчас летніка займаліся добраўпарадкаваннем глыбоцкага храма, помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння.
Як распавёў краязнаўца, рэдактар газеты “Вольнае Глыбокае” Уладзімір Скрабатун, у сутарэннях пакуль налічылі парэшткі 21 чалавека – мужчын, жанчын і нават дзяцей. Валанцёры знайшлі таксама фрагменты адзення загінуўшых і пачак цыгарэт з надпісам па-польску.
На думку краязнаўцы, гэтыя людзі маглі стаць ахвярамі НКУС падчас падзей 1939 года, калі ў Глыбокім ўсталёўвалася савецкая ўлада. Ён лічыць, што валанцёры знайшлі не ўсіх загінуўшых – сутарэнні храма вельмі глыбокія і ніколі не даследваліся, таму калі пошукамі зоймуцца адмыслоўцы, колькасць знойдзеных ахвяр можа павялічыцца.
Пракуратура Глыбоцкага раёна праводзіць праверку па дадзеным факце.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Вэд  
      23/Ліпень/2009 у 18:31

      "На думку краязнаўцы"
      🙂 🙂 🙂

    2. Вэд  
      24/Ліпень/2009 у 23:00 1

      Прокуратура: люди, останки которых нашли в подвале храма в Глубокском районе, умерли ненасильственной смертью .

      Переврали новости то !!!!!!!!!

    Каментаваць