Узнёслае и зямное ў партрэтах і пейзажах

Галерэя вобразаў сучаснікаў у жывапісу і графіке члена Беларускага саюза мастакоў Віктара КРУКА прадстаўлена ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Мастак з Шаркаўшчыны прапануе экспазіцыю «Узнёслае и зямное», у якую ўвайшлі больш каля 45 работ розных гадоў. Выстава прысвечана 60-годдзю таленавітага мастака.

Партрэты знакамітых людзей Віцебска займаюць галоўнае месца ў экспазіцыі. Мастака цікавяць асобы, з якімі звязаны нашы карані, – гэта Ўладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Язэп Драздовіч. З карцін Крука глядзяць твары і віцебскіх мастакоў – А. Скавародкі, А. Шыёнка, А. Крошкіна і многіх іншых. Аўтар добра перадае не толькі знешнюю, зямную, але і ўнутраную, ўзвышаную сутнасць сваіх герояў – творцаў розных галін мастацтва, уключае ў рэалістычны жывапіс элементы сімволікі. Адсюль і назва выставы. “У назве я хацеў паказаць асноўны накірунак, у якім я работаю”, – гаворыць мастак.

Таксама можна ўбачыць пейзажы як вынік пленэраў Рэпіна, Хруцкага, Драздовіча і іншых. Пейзажы адлюстроўваюць прыгажосць і тонкі настрой розных праяўленняў прыроды, храмы. Работы Крука ярка дэманструюць традыцыі мастацкай школы яго часу.

Пасля заканчэння у 1972 годзе с чырвоным дыпломам мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага універсітэта (вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова) Віктар Крук паехаў працаваць у Шаркаўшчыну. З тых пор ён – адзін з нямногіх сваіх аднакурснікаў – працуе па атрыманай спецыяльнасці педагога, выкладае ў Шаркаўшчынскай дзіцячай школе мастацтваў і сярэдняй школе. Працуе ў станкавай графіцы, акварэлі, жывапісу.

У сувязі з юбілеем у адрас Віктара на прэзентацыі выставы 23 ліпеня гучалі віншаванні, яго узнагароджаны ганаровай граматай за значны ўклад у выяўленчае мастацтва.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць