Віцебскія лялечнікі паставяць славуты “Дэкамерон”

Да новага сезону Беларускі тэатр “Лялька” рыхтуе гучную прэм’еру – спектакль “Дэкамерон” па вядомым творы італьянскага пісьменніка Джавані Бакачыо. Гэта будзе спектакль для дарослых гледачоў.

“Дэкамерон” – адна з самых знакамітых кніг ранняга італьянскага Рэнесансу, напісаная ў 1352-1354 гады. Большасць навэл кнігі прысвечаны тэме кахання, пачынаючы ад яе эратычнага і сканчаючы трагічным аспектамі. Твор яшчэ вядомы пад назвай “Чалавечая камедыя” (па аналогіі з “Боскай камедыяй” Дантэ). Цікавасць да пастаноўкі ёсць ужо зараз: якім жа атрымаецца ўвасабленне гэтага шэдэўра сусветнай літаратуры на сцэне лялечнага тэатра?

Яшчэ адной прэм’ерай віцебскіх лялечнікаў у новым сезоне стане спектакль “Хлопчык і цень” па п’есе расійскіх аўтараў Кіры Чаркаскай Андрэя Князькова “Таямніца міргаючых агеньчыкаў”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ