ФК “Віцебск” пакінуў трэнерскі штаб

Падставай для сыхода галоўнага трэнера А.Хацкевіча і старэйшых трэнераў А.Смірнова, А.Зыгмантовіча стала афіцыйнае паведамленне кіраўніцтва ФК “Віцебск” аб істотных зменах умоў працы ў кантракце. Невыключна, што трэнерскі штаб адмовіўся працягваць працу з-за памяншэння заробку. На пасадзе галоўнага трэнера Аляксандр Хацкевіч знаходзіўся напрацягу года, з ліпеня 2008 г.
Працу з віцебскім клубам працягне трэнер Юрый Канаплёў. Такое ж паведамленне атрымалі і футбалісты клуба. Але ніхто з іх пакуль не выказаў жадання пакінуць клуб. Наадварот, з 1 жніўня шэрагі клуба афіцыйна папоўняць паўабаронцы Зміцер Лебядзеў з беларускага клуба “Смаргонь” і Раман Сарокін з раменскага “Сатурна-2” (Расія), а таксама Вадзім Гаспадар, які выступаў за клуб “Юрмала” (Латвія).


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Каб каментаваць увайдзіце з: