У Віцебску з’явіцца Алея алімпійскай славы

У Віцебску ўжо з’явілася Алея зорак “Славянскага базару”. Зараз мясцовыя ўлады жадаюць падобным чынам ушанаваць самых выбітных спартоўцаў Прыдзвіння.
Алея алімпійскай славы павінна адкрыцца ў чацвёртым квартале гэтага года. Яна будзе закладзена на пляцоўцы каля Цэнтральнага спартыўнага комплекса. Яе ўпрыгожаць 18 стылізаваных імянных медалёў віцебскіх спартсменаў, якія сталі чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў у розныя гады. Алея будзе спраектавана такім чынам, каб у перспектыве на ёй можна было закласці медалі будучых алімпійцаў.
Акрамя алеі, павінен адкрыцца яшчэ і Зал спартыўнай славы вобласці. Ягоныя эспанаты, прысвечаныя гісторыі развіцця спорта на Віцебшчыне і алімпійскага руху, таксама размесціцца ў ЦСК.
Праект рэалізуе прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў Віцебскай вобласці пры падтрымцы абл- і гарвыканкамаў, піша БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ