Няўдалы старт футбольных клубаў Прыдзвіння

Няўдала распачаў другі круг чэмпіяната Беларусі па футболе віцебскі клуб, які сёння правёў сустрэчу ў Жодзіна з тамтэйшым “Тарпеда”. Матч завяршыўся перамогай аўтазаводцаў з лікам 3:0. На вялікі жаль, ФК ”Віцебск” не здолеў узяць рэванш за паразу ў першым крузе на сваім полі. Тады жодзінскі клуб перамог з лікам 0:1.
Непрыемна здзівіў лік сённяшняй сустрэчы наваполацкага “Нафтана” з салігорскім “Шахцёрам”. Навапалачане ў сябе дома былі разгромлены з лікам 0:4.
Пасля 14-га круга ФК ”Віцебск” па-ранейшаму захоўвае за сабой 12-ы радок турнірнай табліцы. А наваполацкі клуб з-за сённяшняй паразы вымушаны з другой пазіцыі перамясціцца на 6-ю.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць