Стартаваў розыгрыш Кубка Беларсі па хакею

Кубкавае спаборніцтва віцебскія “мядзведзі” пачалі сёння на сваёй пляцоўцы сустрэчай з салігорскім “Шахцёрам”. Лядовае супрацьстаянне завяршылася заслужанай перамогай салігорскай дружыны з лікам 2:0.

Каманда гасцей заснавана ў гэтым годзе і ў розыграшы Кубка ўдзельнічае ўпершыню. Нягледзячы на гэта, яна прадэманстравала сабраную і атакуючую гульню. Гаспадары пляцоўкі толькі на апошніх сямі хвілінах першага перыяду здолелі наладзіць гульню і правесці некалькі атак. На перапынак каманды сышлі з лікам 0:0.

Першая палова другога перыяду прайшла пад націскам віцебскай дружыны. Было створана шмат галявых момантаў, але запаліць чырвонае святло за варотамі салігорскага клуба ніхто ня здолеў.

Скарыстаўшыся колькаснай перавагай на 9-й хвіліне другога перыяду госці адкрылі лік. Прапушчаная шайба псіхалагічна зламіла віцебскіх хакеістаў і спыніла шквал атак. Пачаліся парушэнні правілаў гульні, і на 15-ай хвіліне госці зноў скарысталіся колькаснай перавагай і павялічылі лік.

У трэцім перыядзе гульцы віцебскага клуба таксама неаднаразова гулялі ў большасці, аднак распячатаць брамніка салігорцаў Міка Оксу не атрымалася, і лік застаўся нязменным.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ