У Глыбоцкім раёне нішчаць унікальны парк

Пад Глыбокім пілуюць на дровы адзін з найлепшых пейзажных паркаў эпохі Рамантызму – парк у вёсцы Двор Залессе, што быў закладзены у ХIХ стагоддзі у маёнтку графа Моле, паведамляе сайт westki.info са спасылкай на краязнаўцу Уладзімера Скрабатуна.

Паводле спадара Скрабатуна, на тэрыторыі парка расло шмат раслін-экзотаў, у прыватнасці, “дуб чырвоны, яліна калючая, туя заходняя, хваіна Веймутава, сем лістоўніц японскіх, недалёка ад палаца, тры кедры сібірскія, якія добра пладаносілі, хваіна чорная, лістоўніца еўрапейская, ліпы амерыканскія і буйналістыя, два клёны явары і найстарэйшы на Беларусі ціс ягадны”. Зараз старадаўні панскі парк пілуюць на дровы для кацельнай, паведамляе westki.info. Спробы мясцовых жыхароў і спадара Скрабатуна звярнуцца да мясцовай ўлады не далі вынікаў.


Меткі: , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Litvin  
      13/жнівень/2009 у 11:14

      Пасьлядоуцы Галоунага Лесанарыхтоушчыка Вiцебшчыны пачалi дзейнiчаць па усёй вобласьцi.

    2. Горожанка  
      14/жнівень/2009 у 15:41 1

      Похоже - это заразно.

    Каментаваць