У Полацку паставяць помнік Мікалаю Цудатворцу

У Полацку вобраз Мікалая Цудатворцы будзе адлюстраваны цяпер не толькі на абразах, але і ў скульптуры – у верасні тут плануюць паставіць помнік у гонар гэтага аднаго з самых шануемых праваслаўных святых.
Фінансаванне праекта здзяйсняе расійскі дабрачынны фонд Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Мяркуецца, што помнік усталююць недалёка ад Свята-Еўфрасіньеўскага жаночага манастыра, на месцы разруйнаванай капліцы, у якой у 1910 годзе знаходзіліся мошчы Еўфрасінні Полацкай, якія дастаўлялі ў манастыр ў Кіева-Пячэрскай лаўры.
У бліжэйшы час у Полацку павінны адкрыцца помнікі ў гонар дойліда Іаана і воінаў Айчыннай вайны 1812 года.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць