Фінал Кубка Беларусі па хакею пройдзе без “мядзведзяў”

Учора ўвечары ў межах 9-га розыграшу Кубка Беларусі па хакею ХК ”Віцебск” правёў апошнюю сустрэчу ў сваёй падгрупе. Віцебская дружына прымала гродзенскі клуб “Нёман”. Матч скончыўся мінімальнай перамогай гасцей 1:2.
Лік у гульні адкрылі бела-сінія на 3-яй хвіліне другога перыяда. Шайбу ў вароты “Нёмана” пасля перадачы Арцёма Вострыкава адправіў нападаючы “мядзведзяў” Сяргей Голубеў. Але эйфарыя ў стане віцебскіх аматараў панавала нядоўга. Праз дзве хвіліны пасля ўдалення капітана гаспадароў пляцоўкі Васіля Паланіцкага табло паказала 1:1. У другім перыядзе госці не раз маглі павялічыць лік у сустрэчы. Толькі дзякучы выдатнай гульні варатара віцебскай дружыны Міхаіла Шыбанава рэферы матча не паказваў на цэнтр пляцоўкі. У трэцім перыядзе і овер-тайме гаспадары прыклалі шмат намаганяў, каб вырваць перамогу, але, на вялікі жаль, ніводная з атак не ўвянчалася поспехам. Сыход супрацьстаяння вырашылі буліты, у якіх “Нёман” перамог з лікам 0:1. Лепшым гульцом у складзе ХК “Віцебск” быў прызнаны брамнік Міхаіл Шыбанаў.
Пасля пяці кубкавых сустрэч ХК ”Віцебск” заняў пятае месца ў сваё падгрупе, маючы 4 ачкі. Як паведамлялася раней, фінальная гульня пройдзе ў Салігорску 19 жніўня. За Кубак пазмагаюцца дзве мінскія каманды – “Керамін” і “Юнацтва”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ