21 / жніўня / 2009

    На Лосвидо проходит водноспортивный фестиваль

    21/8/09 •

    На озере Лосвидо с 21 по 23 августа проходит открытый городской водноспортивный фестиваль молодежи. Его участники более 400 человек из Витебска, Орши, Полоцка, Новополоцка, Шумилинского и Лиозненского районов.

    Працы мастакоў “віленскай школы” – на выставе ў Віцебску

    21/8/09 •

    У Віцебскім абласным краязнаўчым музее нядаўна адкрылася цікавая выстава – “Вобраз з’явы”, якая прадстаўляе працы мастакоў Заходняй Беларусі. Яны працавалі ў першай палове мінулага стагоддзя і з’яўляюцца выхаванцамі так званай “віленскай школы”. Усе сем аўтараў экспазіцыі вучыліся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта, які быў буйным культурніцка-адукацыйным цэнтрам у Еўропе.

    У Віцебску адкрыўся беларускі піўны рэстаран

    21/8/09 •

    На праспекце Перамогі, 1 у Віцебску (паблізу з галоўным корпусам ВДУ) на днях адчыніў дзверы новы піўны рэстаран. Установа называецца незвычайна – “Лямус”. Гэта старое беларускае слова азначае сялянскі двухпавярховы драўляны будынак, на першым паверсе якога захоўваліся прадукты і гаспадарчы інвентар, а на другім – сена.

    У Віцебску праходзіць юніёрскі чэмпіянат свету па шашках

    21/8/09 •

    З 20 па 27 жніўня ў Віцебску на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа праходзіць юніёрскі чэмпіянат свету па міжнародных шашках-100. Удзел у ім прымаюць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце 16-19 гадоў з дзесяці краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Галандыі, Індыі, Эстоніі і інш. Цікава, што барацьбу за чэмпіёнскія ўзнагароды ў асноўным вядуць дзяўчаты (сярод 36 удзельнікаў першынства – 22 прадстаўніцы чароўнага полу).

    У Віцебску збяруцца лепшыя беларускія і расійскія валейбалісты

    21/8/09 •

    У Віцебску з 25 па 30 жніўня ў чатырнаццаты раз пройдзе міжнародны турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд на Кубак Саюзнай дзяржавы і прызы тэлезавода “Віцязь”. Спарборніцтвы адбудуцца ў зале Цэнтральнага спартыўнага комплекса. Восем каманд з Беларусі і Расіі на першым этапе падзелены на дзве падгрупы.

    Хакеісты Віцебшчыны пачалі турнір перамогамі

    21/8/09 •

    Учора ўвечары ў віцебскім Лядовым палацы прайшлі першыя матчы хакейнага турніра на Кубак старшыні аблвыканкама. У абедзвюх сустрэчах перамаглі каманды Віцебшчыны. ”Хімік-СКА” адолеў мінскі ”Керамін” (1:0), а віцебскі клуб – бабруйскі “Шыннік” (4:3).