Працы мастакоў “віленскай школы” – на выставе ў Віцебску

У Віцебскім абласным краязнаўчым музее нядаўна адкрылася цікавая выстава – “Вобраз з’явы”, якая прадстаўляе працы мастакоў Заходняй Беларусі. Яны працавалі ў першай палове мінулага стагоддзя і з’яўляюцца выхаванцамі так званай “віленскай школы”. Усе сем аўтараў экспазіцыі вучыліся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта, які быў буйным культурніцка-адукацыйным цэнтрам у Еўропе.
У экспазіцыі – больш за 160 прац. І хоць з’ява “віленскай школы” пакуль яшчэ не вывучана мастацтвазнаўцамі, гледача, несумненна, зацікавяць творы Я.Драздовіча, П. Сергіевіча, С.Вішнеўскага, В.Сідаровіча, М.Сеўрука, П.Южыка і Д.Крачкоўскага. Першыя тры мастака з’яўляюцца ўраджэнцамі Віцебшчыны.
Выстава з’явілася дзякуючы намаганням творчага грамадскага аб’днання “Мастак” і яго старшыні Віктара Маркаўца. Экспазіцыю ўжо бачылі жыхары некаторых беларускіх гарадоў.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць