У Віцебску адкрыўся беларускі піўны рэстаран

На праспекце Перамогі, 1 у Віцебску (паблізу з галоўным корпусам ВДУ) на днях адчыніў дзверы новы піўны рэстаран. Установа называецца незвычайна – “Лямус”. Гэта старое беларускае слова азначае сялянскі двухпавярховы драўляны будынак, на першым паверсе якога захоўваліся прадукты і гаспадарчы інвентар, а на другім – сена.
Сенавала тут, канешне ж, няма. Затое ёсць дзяўчаты-афіцыянткі ў прыгожых беларускіх строях. Інтэр’ер – а-ля беларуская хатка з печкай і плятнём перад уваходам. Кошты тутэйшыя нам падаліся прымальнымі. Беларускіх прысмакаў у меню пакуль што няма, аднак абяцаюць, што нацыянальнымі стравамі тут абавязкова будуць частаваць.
Рэстаран разлічаны на 70 месцаў. У наступным годзе ў “Лямусе” будуць варыць сваё піва – тут плануюць адкрыць уласную піваварню вытворчасцю 300 літраў у суткі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ