У Віцебску праходзіць юніёрскі чэмпіянат свету па шашках

З 20 па 27 жніўня ў Віцебску на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа праходзіць юніёрскі чэмпіянат свету па міжнародных шашках-100. Удзел у ім прымаюць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце 16-19 гадоў з дзесяці краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Галандыі, Індыі, Эстоніі і інш. Цікава, што барацьбу за чэмпіёнскія ўзнагароды ў асноўным вядуць дзяўчаты (сярод 36 удзельнікаў першынства – 22 прадстаўніцы чароўнага полу).
Чэмпіянат праходзіць па швейцарскай сістэме ў 9 тураў у дзяўчат і 8 – у юнакоў: у кожным наступным туры пераможцы сустракаюцца з пераможцамі, а прайграўшыя – з прайграўшымі. 22, 23, 25, 26 і 27 жніўня штодзень спаборніцтвы пачынаюцца а 10-й, а 24-га жніўня – пачатак а 9-й гадзіне.
Чэмпіён і прызёры сярод прадстаўнікў абодвух палоў вызначацца па колькасці набраных ачкоў. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 27 жніўня. У вольны час спартсмены робяць экскурсіі па Віцебску.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ