У Віцебску збяруцца лепшыя беларускія і расійскія валейбалісты

У Віцебску з 25 па 30 жніўня ў чатырнаццаты раз пройдзе міжнародны турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд на Кубак Саюзнай дзяржавы і прызы тэлезавода “Віцязь”. Спарборніцтвы адбудуцца ў зале Цэнтральнага спартыўнага комплекса. Восем каманд з Беларусі і Расіі на першым этапе падзелены на дзве падгрупы.
У групе “А” выступяць: “Марко” (Віцебск), “ГВК-Металург” (Жлобін), “Іскра” (Адзінцова, Расія), “Лакаматыў-Белагор’е” (Белгарад, Расія). У групу “Б” увайшлі “Будаўнік” (Мінск), “Зеніт” (Казань, Расія), “Лакаматыў-Ізумруд” (Екацярынбург, Расія) і “ГУВД-Дынама” (Краснадар, Расія). На другім этапе пройдуць стыкавыя матчы.
Пабалець за віцебскую каманду “Марко” можна: 25 жніўня (матч з белгарадцамі пачнецца а 11-й гадзіне), 26 жніўня ў 15.00 віцябляне сустрэнуцца з адзіцоўскай “Іскрай”, а на наступны дзень землякоў чакае паядынак са жлобінскім “ГВК-Металург” (пачатак а 11-й). Пераможца стане вядомы 30 жніўня, матч за першае месца пачнецца ў 15.00.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць