ХК “Віцебск” згуляе з “Шыннікам” у фінале турніра

Сёння завяршыліся апошнія матчы турніра на прызы губернатара Прыдзвіння. ХК ”Віцебск”перамог “Хімік”-СКА (5:3), бабруйскі “Шыннік” саступіў мінскаму “Кераміну” (3:4).
Ва ўсіх трох сваіх кругавых сустрэчах віцебская каманда пераадольвала супернікаў, чым і заслужыла выхад у фінал спаборніцтва. Усе астатнія дружыны на сваім рахунку маюць па адной перамозе.Улічваючы, што бабруйскі клуб у параўнанні з іншымі двума мае больш закінутых шайб, то ён становіцца другім фіналістам.
Фінал турніра пачнецца заўтра ў 15.30. Матч за трэцяе месца “Хімік”-СКА і “Керамін”распачнуць заўтра ў 12.00.

Меткі:

Чытайце яшчэ