Кубак старшыні Віцебскага аблвыканкама застаўся ў Віцебску

Сёння завяршыўся пяты турнір па хакею з шайбай на прызы старшыні Віцебскага аблвыканкама. Трэцяе месца ў спаборніцтве заняў наваполацкі “Хімік”-СКА, які абыграў сталічны “Керамін”(4:3). Уладальнікам Кубка стаў віцебскі клуб, які перамог з сухім лікам гасцей з Бабруйска (3:0).
У перапынках паміж перыядамі фінальнага паядынку арганізатары спаборніцтва правялі віктарыну, прысвечаную гісторыі віцебскага хакея. Глядачам, якія правільна адказвалі на пытанні, уручылі памятныя падарункі. Таксама ў перапынках выступілі маладыя фігурысткі ДЮСШ ХК “Віцебск” Валерыя Грыгор’ева і Яна Юнік.
Лепшым нападаючым турніра прызнаны Уладзіслаў Брызгалаў з бабруйскага “Шынніка”, лепшым абаронцам – Васіль Паланіцкі, лепшым варатаром – Максім Малюцін (абодва з віцебскай дружыны). Лепшыя гульцы спаборніцтва, як і каманды-фіналісты, атрымалі ўзнагароды губернатара Віцебскай вобласці Аляксандра Косінца, які прысутнічаў на закрыцці турніра.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць