Патрыярх Кірыл сустрэнецца з віцебскай моладдзю

Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл падчас свайго візіту ў Беларусь наведае Мінск, Полацк і Віцебск. У нашым горадзе кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы будзе знаходзіцца 27 верасня – на свята Уздвіжання Крыжа Гасподня, і 28 верасня.

Плануецца, што патрыярх Кірыл прыме ўдзел у закладцы камня на плошчы Свабоды, які будзе сімвалізаваць пачатак будаўніцтва Мікалаеўскага сабора, што быў узарваны камуністамі ў 50-я гады мінулага стагоддзя. Праграма візіту таксама прадугледжвае ўдзел партрыярха ў адкрыцці абноўленай пасля рэканструкцыі плошчы Перамогі і выступ перад моладдзю ў Летнім амфітэатры.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ