ФК “Віцебск” абыграў сталічны клуб

Трымя ачкамі папоўніў сваю скарбонку футбольны клуб “Віцебск”пасля сённяшняй сустрэчы з камандай “Мінск”. Матч скончыўся цяжкай для віцебчан перамогай (1:0).
Нялепшую гульню ў гэтым супрацьстаянні дэманстравалі гападары поля, што вымусіла трэнерскі штаб ужо ў першым тайме правесці дзве замены сярод паўабаронцаў. Напрацягу ўсёй гульні цікавей глядзеліся госці сустрэчы, якія ў першым тайме мелі магчымасць адкрыць лік і неаднаразова павялічыць яго. Выратоўваў віцебскую каманду толькі фарт.
На 9-й хвіліне першага тайма пасля розыгрышу аўта, мяч у сетку варот мог адправіць нападаючы віцяблянаў Уладзімір Шакаў, але ён прамахнуўся з 8-мі метраў у пусты вугал варот. Праз 11 хілін не ўпусціў сваю магчымасць адзначыцца паўабаронца “Віцебска” Раман Сарокін, які і забіў адзіны мяч ў гульні.
На 31-й хвіліне першага тайма расійскі легіянер Аляксей Савельеў разам са сваім паплечнікам па камандзе выйшлі ўдваіх супраць аднаго варатара сталічнай каманды і не рэалізавалі галявую мыгчымасць. Другі тайм практычна прайшоў пад прэсінгам сталічных гульцоў. Напрыканцы другога тайма павялічыць лік мог усё той жа Уладзімір Шакаў. Выходзячы сам-насам з галкіперам “Мінска”, ён прабіў міма варот. Нягледзячы на памылкі і іншыя недахопы віцебскіх гульцоў, хочацца павіншаваць іх і трэнерскі штаб з перамогай!

Меткі:

Чытайце яшчэ