Ці з’явіцца ў Полацку музейная карта?

Музейная карта, што была ў не так даўно шырока разрэкламавана ў сродках масавай інфармацыі, можа і не з’явіцца ў побыце наведвальнікаў полацкіх музеяў.

Як паведамляе наваполацкі сайт Хімік, на сёння музейную карту нельга набыць ні ў адным з музеяў горада. Справа ў тым, што надрукаваць карту на адмысловай паперы і з вадзянымі знакамі, па інфармацыі інтэрнэт-выдання, каштуе больш, чым складае запланаваны кошт для продажы саміх карт (11 тысяч рублёў). Музейная карта, як было запланавана, давала права наведаць усе 11 музееў Полацка за кошт удвая меньшы, чым гэта абыйшлося б наведвальніку “ў розніцу”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць