Адбыўся візіт Алеся Стральцова-Карвацкага ў Віцебск

11 верасня Віцебск наведаў лідэр беларускіх манархістаў ягамосць спадар маршалак Манархічнае Лігі ВКЛ Алесь Ян Стральцоў-Карвацкі.
Маршалак Манархічнае Лігі ВКЛ Алесь Ян Стральцоў-Карвацкі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Няхай вас не бянтэжыць наяўнасць ў нашай скрозь рэспубліканскай Беларусі прыхільнікаў самаўладдзя. У адрозненні ад рускіх, нашы манархісты апелююць да спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, жадаючы адрадзіць як само ВКЛ, так і ўладу вялікага князя і славутыя шляхецкія вольнасці часоў Рэчы Паспалітай. Падрабязней з ідэямі беларускіх рэстаўратараў манархіі знаёмцеся ў Вікіпедыі.

Маршалак Манархічнае Лігі ВКЛ Алесь Ян Стральцоў-Карвацкі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

На сустрэчы з ягамосцем у віцебскім Еўрапейскім клубе, спадар Стральцоў-Карвацкі прэзентаваў тапанімічную мапу, дзе на абшары ад Вільні да Менску раскіданыя шматлікія паселішчы з назовам Літва. Не абмінуў ён і тэму святкавання 1000-годдзя Літвы, што досыць шырока адзначалася ў нашай заходняй суседцы, паказаўшы фотагалерэю з адноўленага ў Вільні рэнесансавага палаца вялікіх князёў літоўскіх — цэнтральнага аб'екта ўсіх урачыстасцяў.

Маршалак Манархічнае Лігі ВКЛ Алесь Ян Стральцоў-Карвацкі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Спадар маршалак таксама распавёў пра ўтварэнне аргкамітэту святкавання юбілею Грунвальдскай бітвы, выказаўшы надзею, што на ім беларускую дэлегацыю ачоліць прэзідэнт рэспублікі. Прысутныя месцічы адзначылі, што ў слаўным Віцебску будзе з нагоды гадавіны бітвы пабудаваны адмысловы помнік. На што спадар Аляксандр, адказваючы на пытанне з залі, распавёў, чаму Віцебск з'яўляецца больш ліцвінскім чым расійскім горадам.

Маршалак Манархічнае Лігі ВКЛ Алесь Ян Стральцоў-Карвацкі ў Віцебску з Хрыстафорам Жэляпавым. Фота Сержука Серабро

Грунтоўным падсумаваннем сустрэчы стаў падарунак ягамосці спадара маршалка “Еўрапейскаму клубу” акадэмічнай Метрыкі ВКЛ, выдадзенай ў Літве на старабеларускай мове.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ