Заўтра ў Віцебску – “рыбная субота”

На плошчы Свабоды ў Віцебску зранку 12 верасня пачнецца кірмаш “Рыба Беларусі”. Тут жа можна будзе пакаштаваць рыбнай юшкі.
Карысны прадукт да нас прывязуць шматлікія прадпрыемствы з усёй краіны – рыбгасы “Навінкі” і “Новалукомльскі” (Віцебская вобласць), “Селец” (Брэсцкая вобласць), “Волма” і “Любань” (Мінская вобалсць ) і інш. Набыць можна будзе як жывую рыбу – карпа, карася, таўсталобіка, амура, шчупака, стронгу, асятра, сцерлядзь, так і вэнджаную і вяленую. І ўсё гэта па коштах вытворцаў.
Кірмаш будзе працаваць з 9.00 да 15 гадзін. Адбудзецца і культурна-забаўляльная праграма.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць