Латвійскія хакеісты зноў атрымалі паразу ад “Віцебска”

Другой запар хатняй перамогай завяршыў учора віцебскі хакейны клуб матч чэмпіяната Беларусі. На гэты раз гаспадары пляцоўкі адолелі рыжскае “Дынама-Юніёрс” (3:2).
Каманды сустракаліся паміж сабой упершыню, гэтак як і вышэй названы латышскі клуб упершыню ўдзельнічае ў адкрытым чэмпіянаце нашай краіны па хакею. Нагадаем, што трохі раней віцябчане перамаглі ліепайскі “Металургс”.
Віцебскую дружыну ў сустрэчы вывеў наперад у сярэдзіне першага перыяда Кастусь Нямірка, які здзейсніў выдатны праход ад сіняй лініі суперніка. Лідэрства віцябчан цягнулася нядоўга. Праз тры хвіліны пасля прастрэла Юрыса Упіціса ўздоўж варот Міхаіла Шыбанава шайбу закінуў Коба Яс. Напрыканцы гэтага ж перыяда, скарыстаўшыся правалам у абароне гаспадароў, лік павялічыў нападаючы латышоў Юрыс Упіціс.
У другім перыядзе, гуляючы ў большасці, бела-сінія зраўнялі лік, а затым выйшлі наперад. Трэці перыяд прайшоў у напружанай барацьбе, але знайсці “пралаз” у вароты суперніка ніхто з каманд так і не здолеў.
Пасля пяці гульняў ХК ”Віцебск” займае 7-е месца, лепшым бамбардзірам віцебскіх “мядзвядзей” з’яўляецца Кастусь Нямірка, які закінуў 4 шайбы.

Меткі:

Чытайце яшчэ