На плошчы Перамогі пасадзілі туі

На плошчы Перамогі ў Віцебску, на якой вядзецца рэканструкцыя, нядаўна пасадзілі туі. Добраўпарадкаванне пляца спяшаюцца скончыць да хуткага прыезда ў абласны цэнтр Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла. Маладзенькія дрэўцы знаходзяцца пад пільнай аховай міліцыі – каб толькі іх хто не выдраў. Туі не заменяць вырублены на плошчы парк, аднак пэўную прыгажосць, канешне, створаць.

Што тычыцца візіта Патрыярха, то кіраўніка РПЦ у Беларусі будуць сустракаць ужо ў сёмы раз (6 ранейшых візатаў зрабіў Аляксій ІІ). Як было адзначана на прэс-канферэнцыі ў Мінску з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, да візіта рыхтуюцца ўсе – ад простых вернікаў да дзяржаўных чыноўнікаў.

На большасці мерапрыемстваў доступ вернікаў на сустрэчу з Патрыярхам будзе неабмежаваны. У прыватнасці, на сустрэчы з моладдзю і творчай інтэлігенцыяй у віцебскім Летнім амфітэатры чакаецца прысутнасць да 8 тысяч чалавек. Нагадаем, Патрыярх Кірыл будзе знаходзіцца ў Віцебску 27 і 28 верасня.

Народныя навіны Віцебска” плануюць зрабіць фотарэпартаж з гэтай падзеі.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць