У Віцебскай філармоніі выступіць кітайскі аркестр

У Віцебскай абласной філармоніі 18 верасня (пачатак у 18.30) пройдзе канцэрт Нацыянальнага кітайскага сімфанічнага аркестра радыё і кіно. Імпрэза адбудзецца ў межах Дзён культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі. У выкананні аркестра прагучаць творы кітайскіх кампазітараў, руская і замежная класіка.
Аркестр, створаны ў 1949 годзе, з’яўляецца адным з вядучых прафесійных мастацкіх калектываў КНР. Многія музыканты з яго складу – лаўрэаты нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Аркестр быў на гастролях больш чым у 40 краінах свету. У ягоным рэпертуары – больш за 2 000 твораў айчынных і замежных кампазітараў, музыка да фільмаў.
Уваход па запрашальных білетах.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць