Новы канцэртны сезон 2009-2010 распачала віцебская суполка NO-LOGO-PROMO

Новы канцэртны сезон 2009-2010 распачала віцебская суполка NO-LOGO-PROMO пры падтрымцы суполак “НЕГАТИВНЫЕ ЛЮДИ”, VITEBSK4. ME і VITEBSK: UNDERGROUND. З гэтай нагоды вечарам 18 верасня на сцэне клуба “Зебра” адыгралі такія камадны, як “Алмазный Фронт”, “Экспромт”, “Как-band”, “Hellocost”, “Клема” і мінская каманда “My Ocean”. Калі ўявіць гэты канцэрт як мініацюру будучага канцэртнага сезону, то Віцебск чакае ў гэтым годзе вось што.

Сцэна не застанецца без драйвавага пачатку, апантаных вачэй, скандальных плюшак і сексу. “КЛЕМА” і “Kak-band” паклапаціцца пра кожны гэты пункт.

Моцнымі патокамі porno-bred-core_а будуць разагнаны застой, агульная пасіўнасць сцэны і аўдыторыі, ды нават такая недарэчнасць, як эканамічны крызіс (які крызіс вытрымае, калі па ім так (вдаріть). “Hellocost” узарве ўсе свае і вашыя праблемы нечаканым развіццём тэм, якія ўсё цяжэй і глыбей будуць пранікаць у нашыя падкоркі мозгу.

Як і ў мінулыя гады традыцыя кантраснасці стыляў адной канцэртнай “пачкі” не сыдзе і будзе не менш моцнай і адчувальнай. Рэгі пасля *-кору/металу/інш. (патрэбнае падкрэсліць) будзе нараджаць адчуванне запаволенасці ўспрымання рэчаіснасці, чароўнага свету ў вачах, цяпла джа-высвабаджэнняў целаў і духу ў растаманскіх палётах – “Алмазный Фронт” у дапамогу, сябры.

Не забудуцца ў гэтым сезоне і на тыя каманды, якія працуюць (працуюць?) больш над сваёй “моднасцю”, жывуць па законе: “попыт нараджае прапанову”, дзе як раз гурт і ёсць прапановай для дзетак, якія гучненька выказваюць сваю любоў да таго самага моманту, покуль не падрастуць (для тых, хто яшчэ падрастае ўдакладню, не ва ўзросце вашым праблема). Непасрэдна ў гэты вераснёўскі вечар за гэту частку адказваў гурт “EKSPROMT”.

Адкрыццё сезону абяцае і spatial-прапановы ў падборцы head-liner-аў. Запамінальныя чаканні, прыгожыя твары, гучныя акорды, задаволеныя фанаты, уздыхі палёгкі ад нягледзячы ні на што адбыўшагася выступу зорак. “My Ocean” даехалі-такі да Віцебска і падцвердзілі добры густ арганізатараў у выбары запрашаемых гасцей.

Такім бачыцца гэты сезон у мініяцюры. Паўная ж версія, спадзяюся, неаднаразова прыемна ўразіць усіх нас сваім размахам, новымі фарматамі сустрэч, іх канцэптуальнасцю, змястоўнасцю і цікавымі імёнамі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ