Полацк наведаюць госці са Швецыі

З 5 па 9 кастрычніка ў рамках міжнароднага праекта трохбаковага супрацоўніцтва “Панарама Дзвіна-Даўгава” у Полацк з горада Вісбю прыедуць 24 вучні і 3 настаўнікі шведскай сярэдняй школы імя Рычарда Стэфана. У сваю чаргу, у красавіку група школьнікаў Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 наведала Швецыю.

Для гасцей распрацаваная спецыяльная праграма. Шведаў пазнаёмяць з Полацкай гімназіяй. Яны наведаюць урок “Што значыць быць маладым”, павандруюць па турыстычных мясцінах горада і Віцебскай вобласці. Некаторых шведскія дзеці ўсе чатыры дні візіту будуць жыць у сем’ях палачан.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ