Аляксандр Мілінкевіч: такія людзі, як я, сёння не патрэбныя

24 верасня ў Віцебску ў памяшканні “Еўрапейскага дома” адбылася сустрэча з лідэрам руху “За свабоду”, былым кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам.
Аляксандр Мілінкевіч у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Сустрэча прайшла з аншлагам — памяшканне было перапоўненая віцяблянамі. Нарэшце сярод сталых наведнікаў “ЕД” можна было пабачыць і свежыя твары.

Жыхары Віцебска задалі Аляксандру Міленкевічу шэраг вострых пытанняў. Яны, у першую чаргу, цікавіліся, ці збіраецца кіраўнік руху “За свабоду” ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах, і ці маецца стратэгія выбарчай кампаніі.

Аляксандр Мілінкевіч у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Да расчаравання многіх, адназначных адказаў на гэтыя пытанні спадар Мілінкевіч не даў. Ён паведаміў, што пакуль не вызначыўся з удзелам у выбарах, а калі і прыме ў іх удзел, то стратэгію яшчэ належыць выпрацаваць. Таксама было адзначана, што рух “За свабоду” на дадзеным момант не мае праграмы, якая была б прывабнай і зразумелай для электарату. Што тычыцца праграмы, з якой Аляксандр Мілінкевіч ішоў на выбары 2006 году, то ён прызнаў яе малакаштоўнасць з-за агульнасці і неакрэсленасці.

Што тычыцца АДС, то Мілінкевіч адзначыў яе нежыццяздольнасць у цяперашняй ролі і складзе. Былы кандыдат ў прэзідэнты адзначыў, што яго выбарчая кампанія сабатавалася значнай часткай сяброў ПКБ з-за ідэалагічных разыходжанняў, нягледзячы на тое, што Калякін быў кіраўніком штаба. Па словах Аляксандра Мілінкевіча АДС мае будучыню толькі ў выглядзе дыскусійнага клуба ці круглага стала.

Галоўнай прычынай рознагалосся з Калякіным была названая яго прарасейская арыентацыя. Сябе ж спадар Мілінкевіч прэзентаваў, як паслядоўнага прыхільніка незалежнасці і еўраінтэграцыі. “Такія людзі, як я, сёння не патрэбныя кіраўніцтву Расеі”—лічыць лідэр руху “За свабоду”.

Аляксандр Мілінкевіч у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Наведнікі “Еўрапейскага дома” скардзіліся на адсутнасць агітацыйных матэрыялаў пра рух. Праўда і тут назіралася адсутнасць адзінства: лідэр віцебскіх прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч прапанаваў выпусціць прапагандысцкі фільм на DVD, на што пенсіянеры адзначылі, што ім больш бы імпанавала інфармацыйная ўлётка, а яшчэ нехта ставіў ў прыклад бюлетэнь БХД. Мілінкевіч прызнаўся, што ягоная мара — газета, якую б выпускаў рух “За свабоду”, але на яе трэба, цытата, “сотні тысяч даляраў”.

На пытанне, чаму ён не падпісаў заяву наконт уваходжання Беларусі ў праграму “Усходняга партнёрства” прапанаваную Зянонам Пазняком, Аляксандр Мілінкевіч адказаў, што час заяваў і адозваў прайшоў і над імі ў Еўропе смяюцца, а чакаюць канкрэтных прапаноў.


Меткі: , , ,

Падобнае

    8 каментарыяў

    1. Афанасий  
      25/Верасень/2009 у 14:27

      первое фото супер. Сяржук, спасибо и зачот!!! :))

    2. tarkus  
      25/Верасень/2009 у 14:31 1

      Сяржук, ну что за уровень? Зачем опускаться до уровня бульварок и выдирать слова из контекста? "Такія людзі, як я, сёння не патрэбныя" и "Такія людзі, як я, сёння не патрэбныя кіраўніцтву Расеі" - как бы совсем разные фразы. Такими темпами скоро дойдёте до цитат, где отрицательные частицы опускать начнёте.

    3. вэд  
      25/Верасень/2009 у 17:14 2

      такія людзі,*** , сёння не патрэбныя

      )))))))))))))

      i сёння i заутра i ......

      ))))))))))

      зачот!

    4. Ясь НЯРУСКІ  
      25/Верасень/2009 у 20:17 3

      "На пытанне, чаму ён не падпісаў заяву наконт уваходжання Беларусі ў праграму “Усходняга партнёрства” прапанаваную Зянонам Пазняком, Аляксандр Мілінкевіч адказаў, што час заяваў і адозваў прайшоў і над імі ў Еўропе смяюцца, а чакаюць канкрэтных прапаноў",- як заўсёды выкруціўся Міля.

      У заяве канкрэтная прапанова- абарона беларускай мовы, культуры, школы. Перакананы, што Пазьняк, Шушкевіч, Сурвіла і Казулін ня горш, а лепш ведаюць за Мілекевіча, што трэба прапаноўваць. Цікава, а што прапанаваў Мілінкевіч? Зараз распачаў прэзідэн-ю кам-ю, а сам як быццам бы сустракаецца зь віцяблянамі.Карацей кажучы- Адбелівацель "М".

    5. назiральнiк  
      25/Верасень/2009 у 20:24 4

      Агульнавядома, што мову, культуру і школу трэба абараняць, але ад такіх калектыўных дэмагагічных "заяваў" ні першаму, ні другому, ні трэцяму лепей не робіцца! Пара даўно зразумець

    6. Ula  
      25/Верасень/2009 у 21:32 5

      Желяпов как всегда полон энергии!

    7. Forstor  
      26/Верасень/2009 у 16:25 6

      А вообще, оппозиция в обществе, наверное, и нужна (на то и щука в озере, чтоб карась не дремал).

    8. Каваленка Сьцяг  
      9/сакавік/2011 у 15:05 7

      Вось i бачна каго кантора хвалiць.

    Каментаваць