У Барысаве для “Віцебска” цуд не адбыўся

Учора ў заключным матчы 20-га тура вышэйшай лігі чэмпіяната краіны па футболе барысаўскі БАТЭ атрымаў чарговую перамогу, на гэта раз – над віцебскім клубам. Гульня праходзіла ў Барысаве і скончылася з лікам 3:1.
Наваполацкі “Нафтан” і “Смаргонь” напярэдадні разыйшліся ўнічыю 2:2.
Турнірную табліцу ўзначальвае БАТЭ, які абганяе бліжэйшага суперніка – мінскае “Дынама” – на 10 ачкоў. “Нафтан”, у якога 32 ачкі, на чацвёртым месцы. “Віцебск” па-ранейшаму на 11-м радку.
27 верасня наша каманда прыме дома гродзенскі “Нёман”, які зараз размяшчаецца на восьмым радку турнірнай табліцы.

Меткі:

Чытайце яшчэ