У Лёзне праходзіць конкурс сярод матуль

У Лёзне сёння пройдзе трэці тур раённага конкурса “Я – мама”. Паміж сабой спаборнічаюць сем мамачак ва ўзросце да 31 года. Дзве з іх – шматдзетныя, а адна выхоўвае двойню, у астатніх пакуль першынцы.
У папярэдніх двух турах жанчыны прадставілі візіткі сваіх сямей і паказалі майстар-клас па спартыўнай хадзьбе з дзіцячымі вазочкамі. Праўда, замест дзетак дзеля бяспекі яны вазілі лялек. А сёння ўдзельніцы пакажуць у раённым Доме культуры слайд-прэзентацыю “Я расту на роднай зямлі” пра першыя крокі і дасягненні сваіх дзетак.
Затым мамачак чакаюць яшчэ конкурсы “Дзіцячы доктар” (у кастрычніку) і “Дзіцячая кухня” (у лістападзе). Фіналам стане творчы конкурс “Расці, дзіця, на радасць маці!” “Супермаму” абяруць напярэдадні каталіцкага свята Божага Нараджэння.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць