Дворык віцебскай ратушы апанавалі street-art мастакі

У Віцебску ўчора прайшло свята вулічнага графіці “Гравітацыя”. Акцыя, якая мела лозунг “Еўропа тут!”, сабрала маладых мастакоў з розных гарадоў Беларусі – Мінска, Гомеля, Наваполацка, Брэста. Як ні дзіўна, але віцебскіх майстроў гэтага папулярнага ў Еўропе напрамку мастацтва не было зусім.
Дворык віцебскай ратушы апанавалі street-art мастакі. Фота Сержука Серабро

Таму, па словах вядучага свята, навуковага супрацоўніка Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Рамана Воранава, адной з мэтаў акцыі стала прапаганда street-art у нашым горадзе.
Перад вулічным дзействам у Мастацкім музеі адчынілася street-art выстава, на якой прадстаўлены ўзоры таго, як тэхніка вулічнага мастацтва можа ўвасабляцца больш камерна і тыпова: у фатаздымках, графіцы, жывапісе, калажы.

Дворык віцебскай ратушы апанавалі street-art мастакі. Фота Сержука Серабро

Затым ва ўтульным ратушным дворыку прама на вачах шматлікіх гледачоў мастакі з дапамогай балончыкаў з фарбай увасаблялі свой творчы палёт. На вялікіх аркушах ДВП вокамгненна з’яўляліся самыя нечаканыя шэдэўры графіці...

Дворык віцебскай ратушы апанавалі street-art мастакі. Фота Сержука Серабро

Свята адбылося пры падтрымцы рэспубліканскай грамадскай каманіі “Будзьма беларусамі!” і Vitebsk4.me.

Дворык віцебскай ратушы апанавалі street-art мастакі. Фота Сержука Серабро

Дворык віцебскай ратушы апанавалі street-art мастакі. Фота Сержука Серабро


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць