Беларусы выйгралі “Кубак Садружнасці” па міні-футболе сярод сляпых спартсменаў

У Віцебску на полі спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы сёння прайшоў фінал турніра “Кубак Садружнасці” па міні-футболе сярод татальна сляпых спартсменаў. Узнагарода дасталася нацыянальнай зборнай Беларусі, якая з лікам 1:0 перамагла нацыянальную зборную Расіі.
Усяго ў турніры прынялі ўдзел тры каманды – нацыянальная і моладзевыя зборныя нашай краіны і расійская зборная. Лепшыя гульцы турніра атрымалі шматлікія прызы.
Падобнае спаборніцтва праходзіла ўпершыню па ініцыятыве Параалімпійскага камітэта Беларусі. Месцам правядзення быў абраны Віцебск, бо ў нашым горадзе знаходзіцца нацыянальная зборная па міні-футболе для татальна сляпых. Арганізатары “Кубка Садружнасці” плануюць зрабіць турнір традыцыйным і праводзіць яго па чарзе ў Расіі, Украіне і, магчыма, краінах Балтыі, піша БелТА.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць