У Віцебску жорстка збіты сябра БХД Алесь Галавань

30 верасня ўвечары ў цэнтры Віцебска на сябру “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Алеся Галаваня напалі 5 чалавек, аднаго з іх удалася затрымаць сябру КХП-БНФ Сяргею Каваленку, паведамляе прэсавая служба “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.

Затрыманы паведаміў, што збіццё Галаваня было замоўлено супрацоўнікамі віцебскай міліцыі ў якасці помсты за скаргу, якую Алесь Галавань напісаў на імя начальніка Чыгуначнага РАУС Віцебска наконт дзеянняў яго падначаленых.

Нагадаем, 27 верасня Галавань быў затрыманы за распаўсюд бюлетэняў “Прамень” і “Крыніца”, а таксама іншых інфармацыйных матэрыялаў БХД. Падчас знаходжання Алеся ў пастарунку, міліцыянты дазволілі сабе правакацыйныя і некарэктныя выказванні наконт беларускай мовы і яго рэлігійных перакананняў. У сваёй скарге актывіст БХД пералічыў усе нанесеныя яму абразы.

Калі Алеся Галаваня збівалі, паведамляе прэсавая служба “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, яму перадавалі “прывітанні” ад кіраўніка Кастрычніцкага РАУС Віцебска Каліноўскага і адказнага за масавыя мерапрыемствы ў гарадской адміністрацыі Скарыновіча. З гэтымі асобамі актывіст БХД неаднаразова сутыкаўся падчас правядзення акцыяў.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

8 каментарыяў

  1. Василий  
    1/Кастрычнік/2009 у 14:01

    вот сссуки, а!
    божья благодать сошла на ментов, видно...

  2. вэд  
    1/Кастрычнік/2009 у 15:09 1

    На Галаваня нападали "збивали" делали яму абразы -
    а "затрымливау" Каваленка )))))
    Кто на кого напал ??? )

  3. tarkus  
    1/Кастрычнік/2009 у 15:48 2

    Начальник Октябрьского РОВД поменялся или ошибка?

  4. Сяржук Серабро  
    1/Кастрычнік/2009 у 16:03 3

    Каліноўскі быццам быў намеснікам. Магчыма ў БХД памыліліся.

  5. SOWA  
    2/Кастрычнік/2009 у 10:50 4

    Хто можа даць 100 адсоткаў, што інфа адпавядае рэчаіснасьці?!

  6. Сяржук Серабро  
    2/Кастрычнік/2009 у 10:59 5

    Інфа на сумленні прэсслужбы БХД.

  7. sowa  
    4/Кастрычнік/2009 у 22:42 6

    ім таксама праіў бы адразу высвятдяць праўдзівасьць фактаў!!!!!!

  8. Мiхал  
    18/Кастрычнік/2009 у 23:29 7

    Спачатку Чыгуначны, далей па тэксце Кастрычницки...?
    Голосом А. Ревы: Ну, нипанятна!

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: