У Музычнай гасцёўні адбудзецца прэзентацыя эскізаў помніка княгіне Вользе

У віцебскай Музычнай гасцёўні зараз рыхтуюць цікавую прэзентацыю – эскізаў помніка святой роўнаапостальнай княгіне Вользе, якая лічыцца заснавальніцай Віцебска. Выстава стане вынікам адкрытага конкурса на стварэнне скульптурнага ўвасаблення вобраза гэтай легендарнай гістарычнай асобы. Творчае спаборніцтва было абвешчана Віцебскім гарвыканкамам і Віцебскай епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы.
У конкурсе прынялі ўдзел 16 прафесійных скульптараў і архітэктараў з Віцебска і Мінска. Яны прадставілі свае мадэлі ў мяккім матэрыяле. Працы пакуль што яшчэ не падпісаныя, але многім аўтарам удалося перадаць вобраз княгіні досыць таленавіта. Праўда, некаторыя мадэлі падобны адна на адну, “пераклікаючыся” мастацкімі дэталямі. Некалькі “княгінь” плывуць на ладдзі, амаль усе трымаюць крыж ці герб Віцебска. Ёсць эскізы, на якіх вобраз Вольгі дапаўняе голуб і нейкая драпежная птушка.
Як паведамілі ў Музычнай гасцёўні, плануецца, што адкрыццё выставы адбудзецца ў аўторак, 13 кастрычніка. На выставе, акрамя эскізных праектаў, будуць таксама прадстаўлены фатаздымкі, якія адлюстроўваць аўтарскае бачанне таго, у якім месцы горада павінны ўсталяваць будучы помнік, што побач з ім павінна знаходзіцца. На выставе пройдзе грамадскае абмеркаванне мадэляў. Усе жадаючыя змогуць выказацца наконт кожнага з 16 праектаў, напісаўшы сваё меркаванне ў спецыяльны часопіс. Вывучыўшы ўсе прапановы, конкурсная камісія абярэ лепшы варыянт помніка.


Меткі: , ,

Падобнае

    7 каментарыяў

    1. сяржук  
      9/Кастрычнік/2009 у 20:28

      Заклік кінуты, працэс пайшоў. Помнік збудуюць, месца знойдуць. Акалічнасці не цікавяць ні тых, хто замаўляе праект, ні тых, хто замову выконвае.
      Баюся, што помнік паставяць на Успенскай горцы, на тым месцы, дзе зараз стаіць крыж і куды ходзяць маліцца ўніяты на знак памяці пра пакутніцкую смерць Язафата Кунцэвіча. І дзе яму абавязкова ў свой час паставяць помнік, бо гэта месца ягонае. І што тады рабіць з Вольгай?

    2. NEXT  
      10/Кастрычнік/2009 у 10:39 1

      А я боюсь еще, что православные ортодоксы на правах организаторов этих конкурсов будут решать, что хорошо, а что плохо и дадут понять, чему должно соответствовать мое эстетическое чувство. А значит шансов увидеть что-то яркое, оригинальное, эффектное и запоминающееся почти нет. Нас ждет очередная икона в бронзе.
      В Полоцке они утверждали Евфросинию. В Бресте - памятник тысячелетию. И везде знакомая история про художника и сапожника. Только сапожник - в рясе.

    3. hobot  
      10/Кастрычнік/2009 у 19:35 2

      По-моему, памятники связанные с религиозными деятелями не должны быть слишком экспрессивными. Они именно и должны быть "иконами в бронзе". Всяко лучше, чем штамповать одинаковые памятники Иоанну Павлу II из пластмассы, как это делают в Польше, и нам присылать на установку.

    4. Хведар Скрайновіч  
      11/Кастрычнік/2009 у 12:56 3

      2 hobot
      "Всяко лучше, чем штамповать одинаковые памятники Иоанну Павлу II из пластмассы, как это делают в Польше, и нам присылать на установку."

      Вельмі цікавыя зьвесткі. А дзе, па-канкрэтней, можна пабачыць плястмасавы помнік Яну Паўлу?

    5. hobot  
      11/Кастрычнік/2009 у 14:01 4

      Хведар Скрайновіч,

      В Воложине, и перед новым костелом в Витебске, судя по всему. За последний ручаться не буду, не пробовал его на ощупь. А воложинский сделан из стеклопластика и покрашен бронзовой краской.

    6. Мелман  
      12/Кастрычнік/2009 у 10:35 5

      Видел проекты памятника - много пафоса, имперского размаха, а души... души нет... Получатся а-ля памятники Ленину new - а душе наши святые отцы и архитекторы забывают. Только деньги гребсти научились.

    7. Forstor  
      14/Кастрычнік/2009 у 18:50 6

      Только у православных есть настоящая широкая душа!

    Каментаваць