Магчымай прычынай пажару на Полацкім ільнозаводзе стаў падпал

Магчымай прычынай пажару на Полацкім ільнозаводзе стаў падпал. Надзвычайнае здарэнне адбылося мінулай ноччу. Пажар знішчыў 81 тону і пашкодзіў 119 тон ільнотрасты, па папярэдніх дадзеных, страты склалі 15 мільёнаў рублёў, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.
Распаўсюджванню агню садзейнічаў моцны вецер, які разносіў пылаючую льнотрасту па тэрыторыі завода і ствараў небяспеку для ўзгарання суседніх будынкаў. У ліквідацыі пажара быў задзейнічаны ўвесь асабісты склад супрацоўнікаў МНС Полацка і некалькі брыгад з Наваполацка. Дзякуючы іх намаганням пажар удалося лакалізаваць. Расследаванне па дадзеным факце вядзе Полацкі РАУС.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць