У віцебскім батанічным садзе з’явяцца сад камянёў і альпінарый

У віцебскім батанічным садзе пачнецца рэканструкцыя, пасля якой тут з’явяцца сад камянёў, вадапад, фантаны і альпінарый.

Батанічны сад – гэта адно з навуковых падраздзяленняў Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. Ён займае плошчу 4 гектары і спускаецца некалькімі тэрасамі да ракі Віцьба, на беразе якой зараз ствараецца гарадская зона адпачынку. Батанічны сад вядзе сваю гісторыю з 1919 года, тут сабрана другая па колькасці калекцыя раслін у Беларусі.

Гэты і без таго прыгожы куток хочуць зрабіць узорам азелянення ў горадзе, каб яго наведвальнікі маглі прымяніць атрыманыя веды пра расліны на прысядзібным участку ці ў двары шматкватэрнага дома. Зараз распрацоўваюцца экскурсійныя праграмы, якія ўключаць знаёмства з асновамі ландшафтнага дызайна і сучаснага кветаводства, піша БелТА.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць