Кіеўляне былі мацнейшымі

З лікам 0:4 учора ў сябе дома віцебскія “мядзведзі”саступілі кіеўскаму “Сокалу” ў сустрэчы чэмпіяната Беларусі па хакею.

Госці ў матчы выглядалі больш тэхнічна, гулялі камбінацыйна. На вынік сутрэчы паўплывалі памылкі віцебскіх абаронцаў на 22-й і 28-й хвілінах, калі ля варот Максіма Малюціна пакідалі без прыгляду нападаючых суперніка. У першым і трэцім перыядах бела-сінія прапусцілі па адной шайбе.

Пасля 17-ці гульняў віцебскі клуб трывала захоўвае 10-е турнірнае месца.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць