ХК “Віцебск” зноў атрымаў перамогу над “Ліепаяс Металургс”

Пасля сённяшняй сустрэчы на выяздзе з латышскім хакейным клубам “Ліепаяс Металургс” віцебская дружына спыніла серыю параз у чэмпіянаце Беларусі.

Матч паміж камандамі завяршыўся з лікам 1:3. Шайбы ў вароты “Металургса” адправілі нападаючыя бела-сініх Сяргей Голубеў, Яўгеній Каштанаў і абаронца Павел Толсцік. У першым крузе гульня паміж клубам скончылася таксама перамогай віцебскіх “мядзведзей” (3:2).

У сераду, 21 кастрычніка, віцебскі калектыў правядзе на выяздзе яшчэ адну гульню з “Дынама-Юніёрс” (Рыга).


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць