Мірон заклікае збіраць камяні

19 кастрычніка 2009 года на высакавольтнай лініі каля вёскі Паляі блізу Віцебска легендарным Міронам быў узняты бел-чырвона-белы сцяг.

Як паведаміў Барыс Хамайда, з крыніц вартых даверу стала вядома, што да сцяга была прымацавана цыдулка наступнага зместу: “Сталінскія каты ў 1937 годзе знішчалі нашых дзядоў, а сёння ўнукі тых катаў руйнуюць крыжы на месцах расстрэлаў нашых продкаў. Але за ўсё давядзецца плаціць. Набліжаецца час збіраць каменне. Вечная памяць нашым дзядам. Мірон”.

Нагадаем, што як стала вядома 25 верасня невядомыя знішчылі некалькі памятных крыжоў, якія былі ўсталяваныя ў лесе пад Паляямі на месцы мяркуемых растрэлаў НКВД.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ