Праезд у грамадскім транспарце падаражэе, а маршрутак паменее
У бліжэйшы час кошт білета ў дзяржаўным грамадскім транспарце ў Віцебску можа павялічыцца да 600 рублёў, а звуліцаў знікнуць камерцыйныя маршрутныя аўтобусы.
Міністэрства транспарту і камунікацый прапануе павысіць тарыфы на праезд пасажыраў у гарадскім грамадскім транспарце, паведамляе БелаПАН. “Мы ўнеслі ў Міністэрства эканомікі прапанову пра павялічэнне тарыфаў на гарадскія перавозкі пасажыраў на 100 рублёў: да 600 рублёў у абласцях, да 700 рублёў — у Мінску”,— патлумачыў міністр.
Акрамя таго ў распараджэнні “Народных навінаў Віцебска” з’явілася інфармацыя, згодна якой з 1 студзеня 2010 году з віцебскіх вуліц знікнуць так званыя “тытанікі” — камерцыйныя маршрутныя аўтобусы. Парк гэтых транспартных сродкаў складаецца збольшага са старых машын прыгнаных з краін Скандынавіі. Па неправеранай інфармацыі “тытанікі” не прайшлі чарговы тэхагляд.
Падобнае
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.