Віцебскія “мядзведзі” прайгралі жалезным “ваўкам”

Не парадавалі сваёй гульнёй і вынікам матча сёння віцебскія хакеісты сваіх заўзятараў. На сваёй пляцоўцы бела-сінія саступілі жодзінскаму “Металургу” з лікам 0:4.

Незразумелую тактыку гульні прадэманстравала мясцовая дружына: як толькі распачынаюць атаку на вароты гасцей, частка пяцёркі едзе на змену склада. Абаронцы ў сваёй зоне няўдала аддавалі перадачы, чым і карысталіся жодзінцы. На 25-й секундзе першага перыяду абарона віцябчан не справілася з нападаючым “Металурга” Раманам Тврдонам, які і адправіў першую шайбу ў вароты Максіма Малюціна. У гэтым перыядзе двойчы вароты гаспадароў былі ўзяты. Апошняя, чацвёртая, шайба ў варотах месцячаў пабывала ў апошнім перыядзе.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць