У Смалянах загадзілі будынак касцёла

Месцічы вёскі Смаляны ператварылі свой храм у адхожае месца. За адсутнасцю грамадскай прыбіральні, вяскоўцы і турысты не знайшлі нічога лепшага, як выкарыстоўваць для фізіялагічных патрэбаў будынак касцёла XVII стагоддзя.
Смаляны. Фота Стасі Рэус

Смаляны—невялічкая вёсачка ў Аршанскім раёне. У мінулым належала князям Сангушкам, Курбскім, Астрожскім. Мясціны з багатай гісторыяй, што сыходзіць у глыб вякоў. Найвялікшую каштоўнасць уяўляюць руіны замку (XVII ст.), касцёл (XVII —XVIII ст.) і драўляная царква (XVIII ст.).

Смаляны. Фота Стасі Рэус

Смаляны сустракаюць нас хмурна-хмарным небам і ветрам, які зрывае апошняе лісце з дрэў.
Крочым да касцёлу Дзевы Марыі, пабудаванага Сангушкамі. Некалі тут адпявалі Тамаша Зана.
Падыходзім бліжэй. Бачна, як моцна забруджана ўсё знутры, непрыемныя пахі рэжуць успрыняцце некалі велічнага архітэктурнага помніка.

Зайсці ў сярэдзіну не атрымліваецца — суровыя мужчыны з бутэлькамі ў руках накіроўваюцца будынак касцёла. Мы вырашаем сысці, бо ўступаць у кантакт з мясцовым насельніцтвам такога тыпу няма ахвоты. “—Толик, тока не зови больше никого. И ещё бутылку чего возьми!” —крычыць адзін з кампаніі свайму сябру…

Дарога ўсыпана жоўтым дываном апалага лісця, мы крочым па ёй далей. Прыгадваю гісторыю не такіх далёкіх часоў, з аднога са сваіх папярэдніх візітаў у Смаляны, і расказваю яе сваёй спадарожніцы — тады, запытаўшы ў краме пра наяўнасць прыбіральні ў гэтых мясцінах, я пачула : “А у нас в магазине нету, но вы знаете, тут костёл недалеко... Мы и сами туда ходим… Ну а что делать?”

Азіраюся на касцёл. Шыльдачка “Ахоўваецца дзяржавай” злосна пасьміхаецца нам услед. Ля замку мы сустракаем мужчыну, які чытае свежую газету і выгульвае сабачку. Чалавек знайшоў вольныя вушы і з радасцю пачаў расказваць розныя цікавосткі пра лёс родных мясцін. Мы не супраць паслухаць: мужчына казаў пра тое, што Смаляны мусяць быць турыстычным цэнтрам, а таксама пра тое, што з сябрамі перыядычна ходзяць прыбіраць касцёл і замкавую тэрыторыю.

“—Ды і старыя, і маладыя прыходзяць. Як толькі цёпла становіцца, дык адразу. Заўсёды тут нехта ёсць і што тут толькі не робіцца. Дый не толькі тут! Нават у касцёле не саромеюцца і піць, і патрэбы спраўляць, дый увогуле розным займаюцца…Ну, вось скажыце вы, ці нармальна?”
“—Зусім не нармальна” — кажу я і шкадую пра тое, што ні адзін здымак не адлюструе ўсёй трагічнасці сітуацыі.

Выпадковы суразмоўца пакідае нас сам-на-сам з замкам. Падымаю вочы да неба і бачу сэрцайка, што глядзіць на нас праз абрынутыя скляпенні таго, што было калісці адным з самых прыгожых помнікаў нашых зямель.

Гэта і ёсць адказ. Толькі праз любоў і асэнсаванне павагі да месца адкуль мы прыйшлі, можна нешта змяніць. Толькі вось пытанне, ці кожны ўмее любіць? І ці можна навучыць гэтаму?


Меткі: , ,

Падобнае

    5 каментарыяў

    1. rezoner  
      26/Кастрычнік/2009 у 22:21

      Записки инопланетянина?
      Ругаете людишек за незнание и неуважение к Родине, а сами похоже с облаков на землю спускаться не любите.

      Разве не знаете, что всегда было именно такое отношение к развалинам церквей?

    2. Сухэ-Батор  
      27/Кастрычнік/2009 у 10:47 1

      Разве не знаете, что всегда было именно такое отношение к развалинам церквей?

      Даже татаро-монголы не оскверняли храмов!

    3. rezoner  
      5/Лістапад/2009 у 18:45 2

      Я и говорю, рассматриваете мир с точки зрения фантастики. (Рассказы про татаро-монголов, это и есть фэнтази)
      Нужно знать в каком состоянии были "закрытые" церкви на протяжении ПОСЛЕДНИХ ДЕВЯНОСТА ЛЕТ

    4. Сухэ-Батор  
      6/Лістапад/2009 у 17:48 3

      Резонируй дальше!

    5. rezoner  
      6/Лістапад/2009 у 18:09 4

      Люди не хотят знать вчерашнюю историю(практически нет краеведческого музея).
      Да, даже сегодняшнюю(кто отец президента?)
      и в то же время всерьёз рассуждают о нравах и обычаях 600 лет назад.
      Не смешно ли?

    Каментаваць