Краязнаўчы музей аб’явіў конкурс

Віцебскі абласны краязнаўчы музей аб’явіў конкурс сярод моладзі. Яго ўдзельнікі павінны прадставіць працы, у якіх трэба апісаць падзеі, цікавыя мясціны, помнікі гісторыі архітэктуры і культуры, распавесці пра гістарычных або міфічных асоб, памяць пра якія, з кропкі гледжання аўтара, трэба ўшанаваць у Віцебску. Свае меркаванне трэба абгрунтаваць.

У конкурсе могуць удзельнічаць маладыя людзі да 29 гадоў уключна. Колькасць праектаў ад аднаго ўдзельніка неабмежаваная.

Праекты неабходна прадставіць у надрукаваным выглядзе на беларускай ці рускай мове (тэкставы файл ці на паперы) аб’ёмам не менш 1 і не больш 3 аркушаў фармата А4 (2 000-8 000 знакаў). У дадатак можна прыкласці фота-, мульдымедыйныя ці графічныя матэрыялы. Неабходна таксама ўказаць свае імя, прозвішча, узрост, род заняткаў, зваротны адрас, нумар мабільнага тэлефона, e-mail (калі ёсць).

Працы трэба даслаць да 31 снежня 2009 года на e-mail [email protected]
ці на адрас краязнаўчага музея: 210026, Віцебск, вуліца Леніна, 32, каб.25, навуковаму супрацоўніку Раману Воранаву. Тэлефоны: (МТС) 716-28-80, працоўны 36-31-45.

Па выніках конкурса ў лютым 2010 года журы адбярэ 10 лепшых праектаў. Яны ўвойдуць у каляровы зборнік “Віцебск. Ландшафты памяці”. Лепшыя працы будуць таксама размешчаны ў інтэрнеце. Усіх фіналістаў чакаюць падарункі – абанементы ў музеі, кнігі, дыскі, канцылярскія прыналежнасці.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ