Зюзя Паазерскі пабудаваў вёску для духаў

Сёлета знакаміты Зюзя Паазерскі, беларускі бог холаду і зімы, адсвяткуе свой першы юбілей – ужо пяць гадоў ён сустракае гасцей у сваёй казачнай сядзібе на Пастаўшчыне.

Аднак кожны год ён рыхтуе ўсё новыя і новыя сюрпрызы. Вось і зараз запрашае паглядзець на змены – у ягоным валадарстве з’явілася вёска, дзе “прапісаліся” старажытнаславянскія богі – Лазнік, Хапун і інш. Яшчэ вясёлы дзед прапануе наведаць Галерэю духаў і музей абярэгаў. Абнавілася і тэатралізаванае відовішча – даўняя сяброўка Зюзі, Цётка Завея, схавала ў ледзяную скрыню нейкі сакрэт, які і трэба разгадаць удзельнікам шоу.

Як і раней, беларускі Дзед Мароз будзе частаваць у сваёй карчме блінамі, пернікамі, спечанымі па старажытных рэцэптах, і травяной гарбатай. На кірмашы “Паазерскія забаўкі” можна будзе набыць сувеніры, зробленыя мясцовымі рамеснікамі.

Турыстычны сезон у Зюзі Паазерскага адкрыецца за два тыдні да Новага года, 18 снежня.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць