На фестываль “Званы Сафіі” прыедуць госці з Венесуэлы

Ужо ў чатырнаццаты раз збярэ сваіх прыхільнікаў Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафii», які пройдзе з 1 па 29 лістапада ў полацкім Сафійскім саборы. Сёлета ў ім прымуць удзел лепшыя выканаўцы арганнай музыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Даніі, Германіі і Венесуэлы.

Фестываль адкрые 1 лістапада дацкі музыкант Ганс Хрысціян Хейн, які выканае творы Мендэльсона, Брамса і Франка. 3 лістапада выступяць госці з Венесуэлы – інструментальны ансамбль «Boheme». Беларускія слухачы пазнаёмяцца з класічнай і нацыянальнай венесуэльскай музыкай.

У далейшай фестывальнай праграме выступяць народны артыст Украіны Уладзімір Кашуба, Марыя Ляпінская (Украіна), Эрык Матц Германія), Ксенія Пагарэлая (Беларусь), а таксама Дзяржаўны струнны квартэт імя М.І. Глінкі (Расія), Акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўгай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беалрусь, камерны аркестр «Европа-Центр».


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць