У Віцебску ўжо ставяць навагоднюю ёлку

На календары яшчэ толькі 1 лістапада, а на плошчы Перамогі ў Віцебску сёння пачалі ўсталёўваць навагоднюю ёлку. Як і ў ранейшыя гады, сёлета калядны сімвал будзе складацца з мноства елачак, якія паставяць на вялікі металічны каркас.
У Віцебску ўжо ставяць навагоднюю ёлку. Фота Сержука Серабро

Навошта мясцовыя ўлады ажно за два месяцы пачалі клапаціцца пра падрыхтоўку да Новага года, незразумела. Ці то баяцца, што не паспеюць у час, ці то хочуць хоць чымсьці заняць халодную безжыццёвую пустэчу на плошчы Перамогі.

У Віцебску ўжо ставяць навагоднюю ёлку. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што раней навагодняя ёлка ў Віцебску напрацягу некалькіх дзесяцігоддзяў стаяла на плошчы Свабоды. Цяпер, пасля рэканструкцыі плошчы Перамогі, якую ўдарнымі тэмпамі спяшаліся скончыць, але так і не скончылі да візіту ў наш горад Патрыярха Кірыла, галоўны сімвал навагодняга свята будзе размяшчацца тут.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ