У Віцебску запрашалі ў вольныя абдымкі

Флэшмоб пад назвай “Free Hugs” (вольныя, бясплатныя абдымкі) прайшоў сёння ў цэнтры Віцебска. Цікава, што вы будзеце рабіць, калі да вас нечакана падыйдзе незнаёмка і пачне вас абдымаць?.. За рэакцыяй віцяблян на падобнае дзеянне паназіралі карэспандэнты “Народных навін Віцебска”.
У Віцебску запрашалі ў вольныя абдымкі. Фото Сергея Серебро

Каля дзясятка вабных маладых дзяўчат з рознакаляровымі паветранымі шарыкамі і самаробнымі плакацікамі, ня якіх па-беларуску і па-англійску было напісана “Вольныя абдымкі”, па ўсім было відаць, узнялі настрой многім мінакам. У абдымкі прыгажуні заключалі ўсіх, хто трапляўся па дарозе: і хлапцоў, і дзядуль, і бабуль, і маладзенькіх дзяўчатак разам з іхнімі кавалерамі, і мужчыну-інваліда. Амаль усе людзі ўсміхаліся і неспадзяваным абдымашкам на вуліцы не працівіліся.

У Віцебску запрашалі ў вольныя абдымкі. Фото Сергея Серебро

Падобную акцыю таксама планавалі правесці ўчора на плошчы Будаўнікоў у Наваполацку.

У Віцебску запрашалі ў вольныя абдымкі. Фото Сергея Серебро

“Free Hugs” – рух, удзельнікі якога выходзяць на вуліцы і прапаноўваюць незнаёмым людзям абняцца, быў заснаваны ў 2004 годзе аўстралійцам Хуанам Манам. Ён выйшаў на вуліцы Сіднэя з плакатам «Free Hugs» з мэтай абудзіць у людзях жаданне часцей абдымаць адзін аднога і такім чынам абменьвацца душэўнай цеплынёй. Міжнародную вядомасць рух набыў праз два гады дзякуючы кліпу рок-гурта «Sick Puppies».


Падобнае

    Каментаваць