Сармацкі партрэт у адлюстраванні маладых мастакоў

У цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” зараз прадстаўлена выстава сучаснага жывапісу “Неа-Сармацкі партрэт”. Выставу прапануе творчае аб’яднанне “Жалезны воўк” (Наваполацк) сумесна з клубам “Паўночная вежа” (пры падтрымцы кампаніі “Будзьма”).

Творчае аб’яднанне “Жалезны воўк” каля дзевяці гадоў займаецца адраджэннем “сармацкага партрэта” (форма параднага рыцарскага партрэта, уласцівая выяўленчаму мастацтву Вялікага княства Літоўскага перыяду XV-XVIII стагоддзяў. Сарматызм, які панаваў у той час на абшарах Рэчы Паспалітай, быў часткай агульнай ідэалогіі, быў светапоглядам, культурай і ладам жыцця шляхты.

Пасля 300 лет забыцця “сармацкі партрэт” пры дапамозе маладых мастакоў адроджаны на аснове старых традыцый і атрымаў новае развіццё ў розных стылях сучаснага жывапісу. У выніку атрымалася выстава “Неа-Сармацкі партрэт”.

Ідэя адраджэння “сармацкага партрэта” ўзнікла ў кіраўніка клуба “Жалезны воўк” і была падтрымана мастакамі А. Елізаравым, Ю. Шайкавай, Г. Танковіч, В. Івашкевіч, П. Васільевым, А. Зімніцкім, Крысцін Шмідт і іншымі. Самая маладая ўдзельніца праекта – 17 гадовая навучэнка Наваполацкай мастацкай школы Вікторыя Штукар.

Акрамя партрэтаў тут можна ўбачыць скульптуры з рыцарскіх даспехаў, вырабленыя па сярэднявечных узорах.

Гістарычны клуб "Жалезны Воўк" створаны ў 1997 году, у Наваполацку. Ён аб'яднаў людзей якія хацелі вывучаць і аднаўляць эпоху сярэднявечнага рыцарства, як частку культуры Беларусі і Еўропы ў цэлым. Назва клуба грунтуецца на сярэднявечнай легендзе пра Вялікага князя Гедыміна, які ўбачыў у сне жалезнага ваўка. Сон быў вытлумачаны паганцамі-вяшчунамі як прадвеснік магутнасці і славы. Вядома, што воўк з'яўляецца найстаражытнейшым татэмам і заступнікам ваяроў на тэрыторыі Балтыйска-Беларускага рэгіёна.

Ўзнаўленне традыцый рыцарскай культуры – галоўнае у дзейнасці клуба. За час свайго існавання жалезны воўк прыняў удзел у шматлікіх турнірах і рыцарскіх фэстах, ажыццявіў пастаноўку гістарычнага спектакля "Гедымін", які быў паказаны на сцэнах Мінска, Віцебску, Наваполацка. Клуб ведаюць у розных гарадах і краінах. Удзельнікі клуба самі вырабляюць рыцарскія даспехі, выконваюць сярэднявечныя танцы і музыку. Сябры клуба ўдзельнічалі ў здымках мастацкіх і дакументальных фільмаў "Беларусь на крыжы вякоў", рэжысёра Віктара Шэвелевіча (Беларусь), "Спадчына" рэжысёра Януша Гаўрылюка (Польшча), "Начны дазор" рэжысёра Цімура Бекмамбетава (Расія).

“Неа-Сармацкі партрэт” можна ўбачыць да 30 лістапада.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Увайсці з: